 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Такая супярэчлівасць. Чалавек - заўжды падавалася - такая тонкая істота, дух, узвышаны над прыродай. І тут такая жывёльная цяжарнасць! Цяжарнасць ніяк не звязана з духоўнымі перажываннямі, пошукамі, інтэлектуальным развіццём, нават з любоўю да дзяцей або ўкаранёнай каштоўнасцю сям'і. Яна проста наступае. І я цяпер, як расліна, або нават нейкая гідра, якая пачкаваннем размнажаецца. Так усярэдзіне мяне іншая істота. Гэта было нішто да нядаўняга часу. Потым стала чалавекам з органамі і душой. А гэтае "нішто" - з чалавечага пункту гледжання. Проста камбінацыя двух клетак, потым нейкі камочак чагосьці - біяматэрыялу, які нясе ў сабе генетычную інфармацыю. Кампутар таксама мае ў сабе шмат інфармацыі... Таму апраўданыя аборты на ранніх тэрмінах цяжарнасці. Гэта яшчэ не чалавек. Гэта не можа быць чалавекам! Гэта толькі яго правобраз, праект, ідэя. Іншая справа - цяпер. Цяпер яно там мае паўнавартаснае існаванне. Нават болей, чым паўнавартаснае! Бо не заклапочанае, не рацыянальнае. І я змяшчаю ў сабе гэтае існаванне... Вось што не ўкладаецца ў маёй галаве! Ну як, як, як?! такое можа быць, што я - не я, а рондаль. І як тады гэтае дзіця можа згубіць сувязь са сваім "рондлем"? Але ж губляе... І не мае ў ім ніякай патрэбы. Вось так мною карыстаюцца. Але гэта такое прыемнае адчуванне скарыстанасці.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Вось і змены неверагодныя са мной адбыліся. Звязаныя з домам і мацярынствам. А менавіта: звязваю сябе з домам і мацярынствам. Гэта тое, што ў мяне добра, сапраўды добра атрымліваецца. Падаецца, што ўсё, што са мной было раней, адпавядала майму ўзросту... Была творчасць, была тусоўка, былі ванодроўкі, былі каханкі, была адукацыя, былі неверагодна грандыёзныя планы... Цяпер маю іншы ўзрост і іншую свядомасць. Нядаўна чытала свой літаратурны сшытак, і там усё пра мяне 18 - 19 год. І я такая шчаслівая, што тое прамінула! Усё думала, што зараз з Радай перажыву год-два, і зноў па-ранейшаму. Цяпер разумею, што ў дзяцінства не вяртаюцца. Наташу Растову я калісьці апраўдала ў сваёй галаве, а цяпер у сваім жыцці.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Ужо, падаецца, болей за тыдзень змагаюся з паліклінікамі. Дзяржаве патрэбна, каб я стала на ўлік да сур'ёзнага дзяржаўнага лекара. Паганялі мяне не толькі з кабінета ў кабінет, але і з паліклінікі ў паліклініку. Аказваецца, на ўліку я мушу стаяць па месцы жыхарства, а не па месцы прапіскі (а я то без задняй думкі шчыра расказала, дзе жыву). Нават узрадавалася: раптам прыемнейшае месца будзе. Шчас! Усе паліклінікі адна за адну горшыя. У рэгістратуры мяне міла запісалі на прыём да лекара, а лекар у твар мне заявіла, што я прыйшла з вуліцы! І што трэба ў іншым кабінеце мне ўзяць дазвол на абслугоўванне, а інакш, маўляў, паслугі платныя. Трындзец! А яшчэ яна мне сказала "Я не учілась в белорусской школе" і папрасіла размаўляць па-руску. І гэта ўсё не ўлічваючы такіх дробязяў, як гадзіна чакання пад дзвярыма, хаця ёсць талон на дакладны час (яшчэ і з патрабаваннем прыходзіць за 20 хвілін да прыёму). Сваё псіхічнае здароўе я ўжо падарвала дакладна. Што там з маім целам творыцца, ня ведаю дагэтуль; ужо былі ўскладненні; ніводны лекар мяне дагэтуль не паглядзеў.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |





 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Я ўжо не паэтка. Чамусьці хочацца крычаць пра гэта і ўсім расказаць, што я больш не гружуся сваімі няўдачамі-удачамі, ненадрукаванасцямі, недадрукаванасцямі, мроямі пра багемнасць і схаванымі ў кэш рукапісамі. Пасля правалу на адборачным туры Бардаўскай восені ў гэтую пятніцу мне стала лёгка-лёгка. Кароткі экскурс для цікаўных. Пісаць песні я збольшага перастала ў 18 год, вершы - у 19. (а 25 верасня гэтага года мне споўніўся ўжо 21). Тады ж па-сапраўднаму перастала пісаць дзённік (~перастала пісаць сапраўдны дзённік~). З таго часу жыла адно сваёй рэпутацыяй у вузкіх колах і мроях пра "рэалізацыю". Але паколькі для "рэалізацыі" было зарана (мой уласны творчы ўздым нагадвае мне пра Rimbaud ), то развіўся пэўны комплекс непаўнавартасці, які я спрабавала перамагчы, а ў выніку яшчэ болей загнала сябе ў вугал. Калі я ў 16 спявала ў пераходзе - гэта была мая стыхія! Калі я прыйшла ў 17 - было ўжо позна, я гэта адчула вельмі дакладна, і больш не вярнулася. Чаму я не адчула гэта наконт спеваў наогул? Я была пераканана, што гэта мой лёс, настолькі глыбока, што не заўважала рэалій. А рэаліямі было тое, што я ўжо даўно магу выжыць без музыкі, што я не перадаю свой стан у паэзію, што я наогул ня маю болей якіх бы то ні было станаў... што я, урэшце, шчасьлівы чалавек! Думала, што літаратура/музыка - мая мэта наогул. Аказалася, што гэта была мая мэта на пэўным перыядзе, якая падштурхнула мяне да вельмі важных выбараў. Цяпер маю іншыя мэты. І жыццё складаецца зусім не багемна... Урэшце, усё так, як мае быць, і я вельмі цешуся, што нарэшце здолела адмовіцца ад сваіх падлеткавых мрояў.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



|
 |
|
 |